14 жніўня 1385 г. - заключэнне Крэўскай уніі

14 жніўня 1385 г. – заключэнне ў Крэва пагаднення з Польшчай, якое вядома пад назвай Крэўскай уніі.

Польскія паслы прыехалі ў Крэва, дзе была рэзідэнцыя Ягайлы, і папрасілі яго стаць іхным каралём, ажаніўшыся з Ядзьвігай. Дзеля гэтага ён мусіў прыняць каталіцтва, а таксама ахрысціць у яго падданых. У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём, у тым жа годзе ў Кракаве прыняў каталіцтва, атрымаў імя Уладзіслаў і быў абвянчаны з каралевай Ядзвігай (на той момант ёй было 14 гадоў, а Ягайле 34).

А вось прадаўжальніцай роду Ягелонаў стала наша зямлячка, пра якую Вы можаце даведацца з нашага наступнага паста.

1104