Далучаючы да музейнай культуры…

Адной з галоўных задач музея з'яўляецца неабходнасць фарміравання і пашырэння патэнцыяльнай музейнай аўдыторыі. У рамках аднаго з вядучых напрамкаў дзейнасці музеяў, супрацоўнікі Музея баявой славы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка праводзяць значную работу па далучэнні маладога пакалення палачан да музейнай культуры праз правядзенне музейных заняткаў, урокаў і экскурсій.
У сувязі з гэтым, 24 верасня ў СШ №18 г. Полацка прайшоў цыкл музейна-педагагічных заняткаў «Салдацкі рэчмяшок». Юныя палачане даведаліся пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра побыт і нягоды савецкіх салдат, пра салдацкі рыштунак. Вучням была прадастаўлена магчымасць пазнаёміцца з музейнымі прадметамі, разгледзець змесціва салдацкага рэчмяшка.
Музей баявой славы прапануе шырокі спектр музейна-педагагічных заняткаў для юных палачан, а таксама запрашае жыхароў Полацка, Наваполацка і Полацкага раёна, гасцей нашага горада наведаць экспазіцыі, праслухаць цікавыя экскурсіі, дакрануцца да гісторыі г.Полацка часоў Вялікай Айчыннай вайны.

868