Страчаная спадчына Навагрудчыны. Частка 10. Абраз Маці Божай Замкавай.

25 верасня – 105 гадоў таму назад (1915 год) з Барысаглебскай царквы ў Наваградку быў вывезены ў Расею цудатворны абраз Маці Божай Замкавай. І далейшы лёс іконы невядомы.

Што мы ўвогуле ведаем пра абраз Маці Божай?

Па-першае, зазначым тое, што існуе шмат розных версій наконт іконы. І таму, зараз мы не будзе моцна паглыбляцца ва ўсе аспекты гэтага пытання.

Па-другое, у Наваградку існавала некалькі абразоў Маці Божай, але толькі адзін быў «Замкавы».

Па-трэцяе, чаму Маці Божай Замкавая? Таму што абраз першапачаткова знаходзіўся ў Замкавай царкве (Царква Успення Божай Маці) – царкве, што была пабудавана яшчэ за часамі, калі Наваградак быў рэзідэнцыяй Гедыміна (да 1323 года), альбо пры яго сыне Карыяце, якому належала Наваградскае ўдзельнае княства. Падрабязней пра Замкавую царкву можна паглядзець тут: http://navagrudak.museum.by/be/node/50675

Па-чацвёртае, пасля разбурэння Наваградскага замка і ператварэнне Замкавай гары на сметніцу абраз Маці Божай Замкавай спачатку быў перанесены ў бажніцу, а потым у 1839 годзе ў Барысаглебскую царкву, адкуль у 1915 годзе і быў вывезены ў Расею.

Па-пятае, гэты абраз быў вельмі шанаваны вернікамі Навагародка. А таксама ікона Маці Божай Наваградскай лічылася цудатворнай. Усе мы добра памятаем паэму Адама Міцкевіча, у якой ён распавядае, як абраз паспрыяў выздараўленню паэта.

Напрыканцы зазначым: мы верым, што аднойчы абраз Маці Божай Наваградскай знойдзецца і вернецца на сваю Радзіму. А пакуль, мы працягнем знаёміць Вас з гісторыяй велічнага Новагародка.

856