У 77-ую гадавіну ўцёкаў вязняў з Навагрудскага гета была вымерана даўжыня тунэля

Сябры,

У 77-ую гадавіну ўцёкаў вязняў з Навагрудскага гета супрацоўнікі музея разам з добраахвотнікамі вымералі даўжыню тунэля, кожны дзясяты метр быў пазначаны каменем з адметкай.

Валанцёры, сярод якіх былі і школьнікі, дапамагалі мераць даўжыню тунэля, дапамагалі размяшчаць камяні, малявалі разметку, а таксама дазналіся гісторыю ўцёкаў вязняў з Навагрудскага гета.

Сумеснымі намаганнямі было ўстаноўлена, што даўжыня тунэля складала 200 метраў.

Усім вялікі дзякуй за ўдзел!

830