29 верасня ў музеі прайшла экскурсія, прысвечаная "Тыдню годнага даўгалецця: не пакінуць анікога ў адзіноце"

29 верасня старшы навуковы супрацоўнік «НГКМ» Кавальчук Г.Т. правяла пешаходную экскурсію, прысвечаную «Тыдню годнага даўгалецця: не пакінуць анікога ў адзіноце», якая з-за непрадказальнага надвор'я працягнулася ў экспазіцыі музея.

Удзельнікамі экскурсіі сталі людзі сталага ўзросту з Навагрудскага тэрытарыяльнага Цэнтра абслугоўвання насельніцтва. Экскурсанты пачулі гісторыю горада ад самых пачаткаў і да сучаснасці, разам з экскурсаводам пастараліся ўзнавіць гісторыю асобных будынкаў і вуліц у храналагічным парадку, прынялі ўдзел у абмеркаванні праблемы захавання нашай гісторыі, архітэктуры і памяці для нашых нашчадкаў.

Акрамя таго, старшы навуковы супрацоўнік распавёў аб важнасці вуснай гісторыі і яе фіксацыі, заахвоціў прыняць удзел у акцыі «Падары экспанат музею».

839