Традыцыйная песенная культура Беларусі

Амаль год назад Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік у рамках праекта ENI-LLB-1-216 «Новае жыццё старрых рамёстваў» прымаў этнаграфічны лагер "Этналетнік". На працягу тыдня рамеснікі і фалькларысты Беларусі (Полаччына, Браслаўшчына) і Латвіі знаёміліся з майстрамі і рамёствамі, рэгіянальнымі народнымі традыцыямі Полацкай зямлі. Асобую цікаваць удзельнікаў выклікала знаёмства з мясцовымі фальклорнымі калектывамі, якія займаюцца зборам, захаваннем і папулярызацыяй элементаў песеннай і танцавальнай традыцыйнай культуры. Традыцыйныя напевы даюць магчымасць адчуць магію песні, а гульні і танцы зараджаюць пазітыўнай энергіяй.

І з цягам часу гэта энергія не губляецца а, наадварот, спрыяе пошуку новых форм працы, распрацоўцы цікавых праектаў. Таму, мы вельмі радыя паведаміць вам, што ў хуткім часе справа па захаванню традыцыйных спеваў працягнецца з новай сілай - будзе запісаны сумесны альбом двух цудоўных песенных калетываў - фальклорны калектыў "Варган" (г. Полацк, Беларусь) і фальклорны ансамбль "Rūžeņa" (г. Науене, Латвія).

Ну, а пакуль, прапануем вам пазнаёміцца бліжэй з фальклорнымі калектывамі Полаччыны і паглядзець невялікі ролік-прэзентацыю.

Гэтая публікацыя была падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза. #latvialithuaniabelarus#lvltby

955