Музейныя заняткі ў гімназіі

Краязнаўчы музей Полацка працягвае правядзенне музейна-педагагічных заняткаў на аснове выставы «Галасы мінулага: з гісторыі савецкай радыётэхнікі (1930-1980 гг.)». Знаёмства з гісторыяй радыётэхнікі працягнулі навучэнцы УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №2». У навучальнай установе ўжо стала традыцыяй прыцягненне да супрацоўніцтва музейных работнікаў. У ходзе заняткаў жывую цікавасць у гімназістаў выклікае не толькі гісторыя стварэння савецкай радыёапаратуры (у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі), але і магчымасць самім убачыць радыёпрыёмнікі, узрост якіх налічвае некалькі дзесяцігоддзяў.

974