Новыя экспанаты музея

Экспазіцыя Музей баявой славы працягвае папаўняцца новымі экспанатамі, якія сведчаць аб гераічных і трагічных старонках Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку аб усенародным партызанскім руху.
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены прадметы баявой экіпіроўкі партызан Полаччыны: плашч-палатка, шапка-вушанка, пашытая партызанскім майстрам з вёскі Казадоі на тэрыторыі Полацкай партызанскай зоны, а таксама макет самаробнай стрэльбы.
Гэтыя экспанаты сталі важным дадаткам існуючай пастаяннай экспазіцыі Музея баявой славы і, безумоўна, выклічуць цікавасць у наведвальнікаў.
Музей баявой славы адкрыты да супрацоўніцтва з установамі Полацка, Наваполацка і Полацкага раёна і запрашае наведаць з экскурсіяй экспазіцыю Музея баявой славы, Музея-кватэры Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка і музейныя заняткі на іх базе.

890