255 гадоў назад – 7 кастрычніка 1765 года – нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі

255 гадоў назад – 7 кастрычніка 1765 года – нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, удзельнік паўстання 1794 года.

Міхал Клеафас Агінскі – гэта чалавек, чые юбілеі ўнесены ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Нарадзіўся Міхал Клеафас у Гузаве каля Варшавы. Ён быў сынам каралеўскага сенатара і ваяводы Троцкага Анджэя Агінскага і яго жонкі Паўліны з Шэмбекаў.

За сваё вельмі насычанае падзеямі жыццё прадстаўнік слаўнага роду Агінскіх пабываў у ролі дэпутата сейма ў Варшаве, паўстанца пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, быў прадстаўніком паўстанцкіх арганізацый у Канстанцінопалі і сенатарам Расійскай імперыі, сустракаўся з імператарам Францыі Напалеонам і рускім царом Аляксандрам І.

За ўдзел у паўстанні 1794 года яго маёнткі былі канфіскаваны царскімі ўладамі, а сам Міхал Клеафас быў змушаны з’ехаць за мяжу. Але пасля ўступлення на трон Аляксандра I, атрымаў магчымасць вярнуцца на радзіму і працягнуць грамадска-палітычную і мастацкую дзейнасць, да таго ж яму вярталіся ранейшыя маёнткі.

У 1802 годзе Агінскі едзе ў Залессе, у сядзібу, што перайшла яму ў спадчыну ад яго бяздзетнага дзядзькі, кухмістра ВКЛ Францыска Ксаверыя. Праз нейкі час Міхал Клеафас пачаў будаваць побач з сядзібай мураваны палац у стылі класіцызму, а навакольную тэрыторыю добраўпарадкоўваць у адпаведнасці з тагачаснай модай: у парку быў Лебядзіны востраў, шматлікія альтанкі, масткі, кветкавыя клумбы, аранжарэя з унікальнымі экзатычнымі раслінамі. У Залессі Міхал Клеафас пражыў 20 год, тут нарадзіліся яго дзеці, былі напісаныя мемуары і музычныя творы.

Сёння, кожны беларус ведае імя Міхала Клеафаса Агінскага як аўтара знакамітага паланэзу “Развітанне з Радзімай”:

991