Кнігі пра М.К. Агінскага ад калег з Літвы

Нядаўна споўнілася 255 гадоў з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага, дзяржаўнага дзеяча, кампазітара. У в. Залессе Смаргонскага раёна працуе яго музей-сядзіба, а ў фондах дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку заходзіцца некалькі кніг аб яго жыцці, творчасці і кампакт-дыск, якія падаравалі музею калегі з Літоўскай Рэспублікі, супрацоўнікі Рэтаўскага музея гісторыі культуры Агінскіх.
У 1829 г. Адам Міцкевіч наведаў М.К. Агінскага ў Фларэнцыі, і ўпамянуў Агінскага ў сваёй паэме "Пан Тадэвуш".

921