Віншуем пераможцаў міжнароднага моладзевага конкурсу

Вось і завершаны міжнародны моладзевы праект “Па-за кадрам гісторыі”, які быў арганізаваны Прадстаўніцтвам DVV International у Беларусі і Моладзевым грамадскім аб’яднаннем “Гісторыка” і сёлета прайшоў ужо другім разам. Гэтым разам ён быў прымеркаваны да тэмы “Ад гісторыі сям’і да гісторыі грамадства”.

На конкурс было пададзенае больш за 120 работ. Бралі ў ім удзел і нашыя лаяўцы — вучаніца сярэдня школы імя А. Казлова Аляксандра Седзька пад куратарствам кіраўніцы музейнага аб’яднання “Нашчадкі Лоя” Людмілы Сямашка і дырэктаркі лоеўскага Музея бітвы за Днепр Ксеніі Сямашка падрыхтавалі творчы эсэй-даследаванне “Мы хацелі выглядаць файна”.

Асабліва прыемна адзначыць, што даследаванне Аляксандры было вылучанае сярод мноства іншых і адзначанае дыпломам ІІ ступені.

Шчыра віншаем пераможцу Аляксандру Седзька і яе творчых кіраўнікоў Людмілу і Ксенію Сямашка.

А з эсэем “Мы хацелі выглядаць файна...” можна пазнаёміцца на старонках музейнага альманаха “СА / culture & anthropology / museum's magazine” па спасылцы тут.

928