Памяці расстраляных паэтаў

Учора ў Музеі беларускага кнігадрукавання прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны памяці беларускіх пісьменнікаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

У імпрэзе прынялі ўдзел сучасныя беларускія пісьменнікі. Алесь Аркуш, вядомы не толькі як паэт, празаік, журналіст, але і даследчык полацкай літаратурнай гісторыі, расказаў пра дзейнасць літаратурнага аб’яднання «Маладняк» на Полаччыне. Уладзімір Арлоў, Іна Снарская, Людміла Хейдарава, Зараслава Камінская даслалі свае аўдыя- і відэазвароты. Цікавым і эмацыянальным быў аповед драматурга і супрацоўніцы тэатра «Лялька» Вольгі Прусак, якая завітала да нас з Віцебска, пра яўрэйскага пісьменніка Мойшэ Кульбака.

На працягу ўсёй імпрэзы гучалі вершы рэпрэсіраваных паэтаў. Іх чыталі як студэнты Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа, так і ўсе жадаючыя з гасцей сустрэчы.

Літаратурны вечар «Расстраляная літаратура: памяці беларускіх паэтаў» збірае неабыякавых людзей у сценах музея ўжо не першы год, што сведчыць пра патрэбнасць такіх мерапрыемстваў.

152