Аб рэжыме наведвання музея

Паважаныя наведвальнікі!

Звяртаем вашу ўвагу, што рашэннем Полацкага раённага выканаўчага камітэта № 2363 ад 10 лістапада 2020 г. з сённяшняга дня на тэрыторыі Полацкага раёна ўведзены рэжым выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (масак).

Рашэнне прынята з мэтай папярэджання масавага распаўсюджання рэспіраторных захворванняў (каранавіруснай інфекцыі) і тычыцца работы арганізацый усіх форм уласнасці, у т. л. устаноў культуры (музеяў).

1035