205 гадоў назад Адам Міцкевіч закончыў Навагрудскую дамініканскую школу

205 гадоў таму назад (у 1815 годзе) Адам Міцкевіч закончыў Навагрудскую дамініканскую школу. Увесь вучэбны працэс забяспечвалі 6—7 выкладчыкаў, ці, як тады казалі, прафесараў.
Згодна з вучэбным планам, кожны тыдзень праводзілася 20 урокаў, агульны курс навучання ў школе складаў 6 гадоў.
Вучыўся Адам добра. З чацвёртага класа імя Адама, як выдатніка, было ўпісана ў спецыяльны рапарт.
У 1815 годзе Адам Міцкевіч закончыў Навагрудскую дамініканскую школу і атрымў адпаведны дыплом, дзе было напісана: «Кожнаму асобна, каму аб гэтым ведаць павінна, засвядчаем, што спадар Адам Міцкевіч у нашай Навагрудскай публічнай школе на працягу года наведваў шосты клас, да усіх навук адносіўся старанна і нічога не здзяйсняў супраць маралі, а наадварот, вызначаўся набожнасцю і бездакоранасцю паводзін». У выніковай характарыстыцы яго вучобы настаўнікі адзначылі: «Здольнасць да навук добрая, поспехі — добрыя, паводзіны — добрыя».
Заканчэнне школы давала яе выпускнікам права на вучобу ў Віленскім універсітэце.

952