Вечарына памяці З.М. Тусналобавай-Марчанка

23 лістапада 2020 года Полацк будзе адзначаць 100-годдзе з дня нараджэння адной з самых знакамітых жыхарак нашага горада – Героя Савецкага Саюза З.М. Тусналобавай-Марчанка. У гэты ж дзень у Полацкім гарадскім Палацы культуры пройдзе вечарына памяці Зінаіды Міхайлаўны і свята-прысвячэнне навучэнцаў медкаледжа, падрыхтаваныя сумесна супрацоўнікамі Музея баявой славы НПГКМЗ, заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь народным тэатрам «Пілігрым» і УА «Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З.М. Туснолобовой-Марчанка». У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі змогуць наведаць выставу «Спасая других – сгораю…», а таксама першымі пазнаёміцца з новай кнігай аб нашай зямлячцы - «Золотая Звезда Зинаиды Туснолобовой». Гэтая кніга – вынік шматгадовай працы па зборы інфармацыі старэйшага навуковага супрацоўніка Музея баявой славы Сырэвіч Ірыны Вікенцьеўны і Уладзіміра Іосіфавіча Марчанка – сына гераіні.

45