Персанальная выстава жывапісу Сяргея Грыневіча адкрылася ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Персанальная выстава жывапісу Сяргея Грыневіча адкрылася ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
У экспазіцыі мастак прадставіў два праекты, пазначаныя рознымі творчымі ўстаноўкамі аўтара. Жывапіс канца 1990-х, які факусіруе гульню ўяўлення, і серыю канцэптуальных работ, якія, на думку аўтара, адлюстроўваюць сённяшні дзень. Апошняя серыя, над якой мастак працаваў на працягу трох год, паралельна паказваецца ў галерэях Швейцарыі і Кіева.
Наведаць выставу можна да 25 кастрычніка 2009 года.