Удзел у праекце "Вуліцы нашага горада"

Музей баявой славы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка працягвае ўдзел у рэдакцыйным праекце газеты «Полацкі веснік» - «Вуліцы нашага горада». На 2021 год супрацоўнікі музея запланавалі цыкл публікацый, якія працягнуць знаёміць чытачоў з асобамі і аб'ектамі нашага старажытнага беларускага горада, у гонар якіх названы вуліцы і плошчы, з гераічнымі і трагічнымі старонкамі ў гісторыі Полацкай зямлі. Мінулы 2020 г. выдаўся асабліва плённым: дзякуючы 13 нашым публікацыях, жыхары нашага горада даведаліся аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, якія пакінулі свой след у гісторыі нашай краіны і Полацкага рэгіёну. Актуальнасць дадзенага праекта складаецца ў тым, што кожны жыхар павінен ведаць і пра сваю малую Радзіму, і пра сваю краіну, пра людзей, імёнамі якіх названы вуліцы гарадоў, што азначае ведаць гісторыю і культуру Беларусі.

703