Міжнародны дзень роднай мовы ў музеі

Напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы УК “Дом-музей Адама Міцкевіча у г. Навагрудку” запрасіў ў цікавае падарожжа наведвальнікаў музея. Сустрэча пачалася з гісторыі узнікнення беларускай мовы і самога свята. Хлопчыкі, дзяўчынкі і дарослыя адказвалі на цікавыя пытанні, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, прынялі удзел у Lo-мобе “Беларуская – самая мая!”. Цікавым стала тэматычная экскурсія па музею і знаёмства з Дзедам Блажэем, які распавёў даўнішнія гісторыі і легенды пра возера Свіцязь і раку Нёман. А пасля, запрасіў гасцей да “Калодзежу пажаданняў”, адзначыў, што ёсць абавязковая умова – загадаць жаданне неабходна на роднай мове. І каб атрымалася - падрыхтаваў салодкія падказкі.
Сустрэча завяршылася цікавым дыялогам і абмеркаваннем. Мы ў чарговы раз пераканаліся і разам з наведвальнікамі прыйшлі да высновы, што наша беларуская мова гучыць вельмі прыгожа і мілагучна. Са святам!

745