Новыя экспанаты на выстаўцы «Полацкі фотаальбом.1941-1947 гг.»

Выстаўка «Полацкі фотаальбом.1941-1947 гг.» у Музеі баявой славы папоўнілася новымі экспанатамі.

Дванаццаць фотаздымкаў Полацка перыяду нямецкай акупацыі 1941-1943 гг. набыты за мінулы год і ўпершыню прадстаўлены наведвальнікам.

На чорна-белых здымках Полацка мінулага стагоддзя Мікалаеўскі сабор, Дом Чырвонай Арміі, кінатэатр «Інтэрнацыянал», будынак казармы ў Задзвінні, вуліцы Ленінская, Вазнясенская, Арджанікідзе, Горкага. Асаблівую цікавасць уяўляе фотаздымак Полацка напярэдадні захопу нямецкімі войскамі, які быў зроблены 15 ліпеня 1941 года.

Запрашаем палачан і гасцей горада наведаць выстаўку «Полацкі фотоальбом. 1941-1947 гг.» у Музеі баявой славы да 15 красавіка 2021 года.

717