Запрашаем на новую выставу!

Традыцыйна да Міжнароднага дня роднай мовы ў Музеі беларускага кнігадрукавання ладзіцца новая выстава. Гэты год не стаў выключэннем.

На самым пачатку працы выставы «Літаратурны імяннік: жаночыя імёны ў беларускай літаратуры» ў музеі сабраліся самыя шчырыя прыхільнікі беларускай мовы і гісторыі. Разам з вядучым навуковым супрацоўнікам Верай Ашуевай яны пагутарылі пра жаночыя імёны ў беларускай літаратуры, наведалі новую выставу, а на заканчэнне і дыктоўку напісалі!

Выстава будзе працаваць да 9 мая. Запрашаем дзяцей і дарослых правесці час з цікавасцю і карысцю! Можна замовіць экскурсію ці заняткі на выставе. Тэлефон для даведак: 46-57-25.

39