Майстар-клас па валенні пацерак з воўны!

Сябры! Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае вас на майстар-клас па валенні пацерак з воўны!

28 лютага — апошні дзень зімы, рыхтуемся да свята цеплыні і сонейка, калі пасвячэнне рыхтуюць не толькі жанчынам, але і самой вясне!

Пацеркі — адзін з галоўных трэндаў сезону, гэта яркае спалучэнне колераў і арыгінальных форм. З простага матэрыялу — воўны — вы зробіце ўпрыгожванне, якое дапоўніць ваш вобраз веснавым настроем. Як вядома, найлепшы падарунак — гэта той, што зроблены сваімі рукамі.

На майстар-класе па валенні вы навучыцеся ператвараць воўну ў цудоўныя аксесуары, бо гэта надзвычай мяккі, цеплы матэрыял, сам па сабе напоўнены пазітывам. Праца з ім спадабаецца не толькі дарослым, але і дзецям (ад 7 гадоў).

Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная.


 

901