Конкурс!

Сябры,

Нам пачалі прыходзіць Вашы першыя працы на конкурс ^_^

Нагадваем, што да Дня Памяці Ахвяр Халакосту "Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей" абʼяўляе КОНКУРС творчых прац (эсэ, вершы, малюнкі, мультымедыйныя праекты і г.д.) на тэму Халакоста.

ПРАПАНУЕМ ДА ПРАГЛЯДУ:

- дакументальны фільм «Кніга пракляццяў»,

рэжысёр Юры Гарулёў.

https://vimeo.com/475559240

пароль: 1247

Фільм па матывам дзённіка вязня Навагрудскага гета Беньяміна Бярковіча зʼяўляецца спробай даведацца, кім быў аўтар дзённіка, што з ім адбылося, як дзённік апынуўся ў Яўрэйскім Гістарычным Інстытуце ў Варшаве, а таксама данесці пасланне аўтара – праклён усяму чалавецтву і яго культуры – усім тым, хто жыве ў 21-м стагоддзі.

Дзённік напісаны на іўрыце высокаадукаваным чалавекам, які добра ведаў як яўрэйскую, так і рускую літаратуру, і якога зламала нацысцкая машына смерці, прымусіўшы страціць веру ў Бога і жаданне жыць. Апошні запіс у дзённіку датуецца 21 студзеня 1943 г., а 4 лютага 1943 г. гета на Перэсіцы, дзе знаходзіўся Бярковіч, перастала існаваць – апошніх 500 вязняў расстралялі на Літоўцы.

З поўным тэкстам дзённіка можна пазнаёміцца ​​па спасылках:

па-расейску:https://drive.google.com/file/d/18lL7AXRqrJNJhZN9_iAUZ9w7-C-0i18Z/view?u...

па-ангельску:https://drive.google.com/file/d/1c0ol7fksKvh5wjwIBp47K1TOi-DXnAIk/view?u...

і ў кнізе ўспамінаў Джэка Кагана і Дова Коэна «Халакост і Супраціў на радзіме Адама Міцкевіча», якая ёсць у раённай бібліятэцы і ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі.

- дакументальны фільм «Лехаім!»,

рэжысёр Ірына Волах

https://youtu.be/Y5gQWs_Imew

Працы дасылаць у Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей да 1 красавіка 2021 г. на email: ukngkm@mail.ru або на паштовую скрыню:

231400, г.Навагрудак, ул.Гродненская, 2, УК «Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей».

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу будзе прымеркавана да Міжнароднага Дня помнікаў і гістарычных месцаў у сярэдзіне красавіка 2021 г. на цырымоніі адкрыцця Бярозавага гаю на месцы апошняга масавага расстрэлу навагрудскіх яўрэяў (7 мая 1943 г.) злева ад скрыжавання ў канцы вул. Мінскай. Дата цырымоніі будзе абвешчана пазней.

735