Адкрываем свет прыроды з Міхаілам Нудновым


У музейна-выставачным комплексе музея-запаведніка (вул. Рынкавая, 4) адкрылася новая выстава – "Дух ветрагон", персанальная выстава Міхаіла Нуднова.  Карціны Міхаіла Нуднова – гэта фарбы, якія ўбіраюць у сябе святло, каб потым выпраменьваць удвая. Як схапіць адбітак імгненняў у зменлівых абрысах прыроды? Вядома, проста ўзяць яго на пэндзаль. Так нараджаецца аб'ёмная імпрэсія, пабачыць якую можна толькі на адлегласці. Толькі тады бязмежжа ўкладзеных мазкоў адкрые воку абрысы натуральнай выявы.

У суцэльным моры краявідаў, моры прыроды, сустракаецца, літаральна адзінкавым чынам, і чалавек – партрэт "Лявон", карціна "Купальшчыкі". Зрэшты, толькі чалавек можа так успрымаць мора прыроды, захапляцца, займацца яе сузіраннем,  бо прырода жыве сама для сабе і не пераймаецца з самаўвасаблення. Зрэшты, і чалавек пайшоў з прыроды, у якую, для сілкавання запаветных каранёў душы, мае перыядычна вяртацца.

! Шчыра запрашаем !

56