Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, дзень смутку мільёнаў загінулых вязняў фашызму. Знакавая гістарычная дата, прысвечаная страшным падзеям 20 стагоддзя. У Магілёве ў гэты дзень пройдзе мітынг і ўскладанне кветак да помніка «Дзецям вайны». Дзеці, нароўні з дарослымі, спазналі жахі канцэнтрацыйных лагераў. Магілёўскі гісторык Генадзь Ваўчок заклікае моладзь і ўсю грамадскасць горада не забываць гэту страшную дату ў гісторыі Еўропы.

Канцэнтрацыйныя лагеры ў фашысцкай Германіі былі створаны пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў 1933 г. для ізаляцыі праціўнікаў рэжыму. У ліку першых каля горада Веймар ствараецца нямецка-фашысцкі канцлагер Бухенвальд. Створаны ў ліпені 1937 года на гары Этэнсберг (першапачаткова існаваў пад гэтай назвай). Меў 66 філіялаў і знешніх рабочых каманд. Лагер меў усе сродкі для масавага знішчэння людзей – газавыя камеры, крэматорыі, спецыяльныя прыстасаванні.

Спачатку ў Бухенвальдзе змяшчаліся нямецкія антыфашысты, пазней – у гады Другой сусветнай вайны – і ваеннапалонныя розных нацыянальнасцей. 18 верасня 1941 года ў лагер паступілі савецкія ваеннапалонныя. Нечалавечыя ўмовы існавання, жахлівыя медыцынскія эксперыменты над вязнямі, голад, пабоі, зверствы нацыстаў і наглядчыкаў, непасільная праца прывялі да масавай смяротнасці. Каля 10 тысяч зняволеных былі знішчаны, у тым ліку амаль 8,5 тысяч савецкіх ваеннапалонных.

За 8 гадоў існавання лагера праз яго прайшло каля 240 тысяч вязняў з 33 краін (па звестках адміністрацыі лагера), з іх 55 тысяч чалавек з 18 краін былі знішчаны, у тым ліку 19 тысяч з СССР.

Ідзе час, усё менш і менш застаецца ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і тых, кто зведаў жудасныя гады акупацыі і канцлагераў. На Дзятлаўшчыне таксама такіх людзей засталося няшмат. Адной з іх была Марыя Рыгораўна Пацынка. Яна нарадзілася ў маі 1925 года. Пры жыцці добры і цікавы чалавек, прайшла цяжкае выпрабаванне – была вязнем канцлагера. Пасля вяртання жыла ў Малых Шастаках. Вучні Малашастакоўскай школы заўсёды дапамагалі ёй, віншавалі са святамі, прыносілі ваду, дровы, падмяталі надворак, калі ў гэтым была неабходнасць. Потым Марыю Рыгораўну даглядала дачка.

  Марыю Рыгораўны фашысты забралі разам з іншымі юнакамі і дзяўчатамі, калі ёй было 17 гадоў. Канцлагер знаходзіўся ў горадзе Гамбургу, назвы яна не памятала. Вязняў кармілі адзін раз у дзень, давалі на суткі шпінат і кавалак хлеба. Але хлеб быў не заўсёды. Ад голаду многія гублялі прытомнасць, паміралі. Лагер быў абнесены калючым дротам, за якім раслі бульба і буракі. Некаторыя дацягваліся да іх, а тых, хто пралазіў пад дротам, тут жа расстрэльвалі. Яна працавала на заводзе, збірала нейкія дэталі. Пры гэтым ногі не павінны былі датыкацца да падлогі, знаходзіліся за некалькі сантыметраў ад яе. Так працавалі на працягу дня. Хто адпускаў ногі, паміраў ад электрычнага напружання.

Вязняў вызваліла Савецкая Армія, адразу ж накіравалі на Радзіму.

Сёння ў Дзятлаўскім раёне яшчэ жывуць тыя, што зведаў фашысцкі палон. Вось іх імёны.

Узники концлагерей из Дятловского района (несовершеннолетние узники) на 1.04.2021 года

  1. Венславовская Раиса Игнатьевна  г.Дятлово, ул. Достоевского, д.37
  2. Голикова Нина Устиновна   г.п.Новоельня, ул.Новоельнянская площадь, д.9         Инв.2 группы
  3. Каптилович Евгения Моисеевна    г.Дятлово, ул.Озерная, д.12 Инв. 2 группы
  4. Колпинская Вера Андреевна         г.Дятлово, ул.Мицкевича, д.22/2  
  5. Левкевич Антон Антонович г.п.Козловщина, ул.Кирова, д.17 
  6. Ломако Нина Алексеевна     д.Рондиловщина, д.4  
  7. Слижевская Галина Иосифовна     г.Дятлово, ул Садовая, д.8   Инв. 2 группы
  8. Солдак Любовь Васильевна г.п.Новоельня, ул Снитко, д.26, кв.2     
  9. Томчик Анна Григорьевна   д.Стетковщина, ул.Новая, д.15     Проживает в Вильнюсе
  10. Хайко Евгения Антоновна   г.Дятлово, ул.Первомайская, д.18А       Инв. 1 группы
  11. Шатилко Евгения Ивановна г.п.Козловщина, ул. Советская, д.24, кв.1      
  12. Шуляк Надежда Яковлевна  г.п.Новоельня, ул.17 Сентября, д.2, кв.2        

Совершеннолетние узники

  1. Головач Мария Станиславовна     аг.Дворец, ул.Заречная, д.15         Инв.1 группы
  2. Жих Мария Мартиновна      д.Даниловичи, д.59    
  3. Масейчик Анна Александровна    д.Борки, д.56      Инв.1 группы
  4. Рабец Сергей Федорович     д.Хоробровичи, д.2     Инв. 1 группы
  5. Семенюк Екатерина Александровна      г.Дятлово, ул Советская, д.20, кв.25         Инв. 1 группы
  6. Стукач Валентина Михайловна    аг.Роготно, ул Озерная, д.58        
  7. Башко Валентина Игнатьевна       д.Накрышки, пер.1, д.2       

Мы ніколі не забудзем тых страшных дзён і пастараемся зрабіць усё магчымае, каб яны не паўтарыліся.

Падрыхтавала Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

763