“Бухенвальд. Месца памяці” экранная экспазіцыя і цыкл музейных заняткаў


27 нісана па габрэйскім календары, які сёлета выпадае на 8 красавіка, у Ізраілі і па ўсім свеце адзначаецца Дзень памяці Шаа і гераізму габрэйскага народу Ём га-Шаа.
Літаральна праз колькі дзён — 11 красавіка ў адпаведнасці з рашэннем Арганізацыі Аб’яднаных Нацый штогод адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў.

Да гэтых памятных датаў Музеем бітвы за Днепр падрыхтаваная экранная экспазіцыя “Бухенвальд. Месца памяці” і цыкл музейных заняткаў, прысвечаных палітыцы памяці пра Другую сусветную вайну.

Запісацца на ўдзел у музейным адукацыйным праекце, прысвечаным гістарычнай памяці, а таксама атрымаць больш інфармацыі пра выставу і лекцыйныя інтэрактыўныя заняткі можна па тэлефоне +375–2347–40673 альбо па e-mail: loevmbzd@mail.gomel.by

255