Семінар-практыкум для музейных супрацоўнікаў

18-19 чэрвеня на базе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прайшоў семінар-практыкум дырэктараў і супрацоўнікаў дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці па тэме «Культурна-адукацыйная дзейнасць музеяў: разнастайнасць формаў і прыёмаў, запатрабаванасць іх музейнай аўдыторыяй». 

Удзельнікі семінара наведалі Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, Краязнаўчы музей, Музей беларускага кнігадрукавання і Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага, стацыянарную выставу «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай», Прыродна-экалагічны музей, Дзіцячы музей, Мастацкую галерэю. Супрацоўнікі кожнага музея падзяліліся асаблівасцямі сваёй працы з музейнай аўдыторыяй і прадставілі ўсю разнастайнасць форм працы з ёю. Музею беларускага кнігадрукавання было чым уразіць гасцей са сталічнага рэгіёна. Спецыфіка тэматыкі экспазіцыі, скіраванасць на мясцовую аўдыторыю, традыцыйныя і новыя формы працы з наведвальнікамі і, канешне, колькасць наведванняў таго ці іншага мерапрыемства ці экскурсій - тыя аспекты, на якія калегі звярнулі асаблівую ўвагу.

Абодва бакі пагадзіліся з тым меркаваннем, што такія прафесійныя сустрэчы карысныя як для ўдасканалення камунікацыі з наведвальнікамі, так і для наладжвання і падтрымання міжмузейных стасункаў. Асабівым пунктам праграмы знаходжання ў Полацку было наведванне старажытнага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

814