ПОМНІКІ МІЦКЕВІЧУ Ў СВЕЦЕ - 4 - Вільнюс (помнік, якога няма)

Спробы паставіць помнік Адаму Міцкевічу прымаліся даўно.

І вось у 1923 годзе скульптар Збігнеў Пранашка паказаў гарадскім уладам гіпсавы праект помніка. Кіраўнікі горада проста анямелі ад такога авангарднага праекта .... і катэгарычна адмовіліся ставіць такі помнік у сваім горадзе.

Пранашка звяртаецца да камандавання віленскага гарнізона. Ваенныя ўлады падтрымалі гэты праект. Месцам ўстаноўкі помніка была абрана набярэжная Віліі - тэрыторыя казармаў Першага палка палявой артылерыі. Трэці полк віленскіх сапёраў, на сабраныя па ўсёй краіне грошы, пад наглядам мастака збудаваў часовы помнік (жалезны каркас, абабіты дрэвам), які быў адкрыты ў 1924 годзе. Пасля, пасля адабрэння грамадскасці, помнік павінен быў быць заменены на жалезабетонную копію.

Але гэты 12-метровы (вышыня 4 павярховага дома) помнік віленчане так і не прынялі - помнік стаў аб'ектам пастаянных жартаў і гумарыстычных вершыкаў. Газеты не шкадавалі эпітэтаў "Помнік як ўпір, які стаіць над Віліяй, збіты з дошак, перад якім бабы на базар якія едуць хрысцяцца, агорнутыя страхам". Народ абзываў помнік «паганскім ідалам», «бабай». А калі ў 1938 г. бура і вялікая паводка змыла помнік, яго больш не аднаўлялі.

https://www.liveinternet.ru/community/moja_polska/post220640501/  

 

815