Цікавы прадмет з фондаў музея - манета 1836 г.

"15 капеек - 1 злоты" 1836 года Расійскай імперыі для Польшчы - рэдкая і дарагая срэбраная манета Расійскай імперыі часоў Мікалая I.

У 1832 годзе была распачатая чаканка двухмоўных руска-польскіх манет у Варшаве і Пецярбургу. Манета мае двайны намінал і чаканілася для грашовага абароту ў Польшчы ў пераходны перыяд.

На аверсе манеты - дзяржаўны герб Расійскай імперыі. На рэверсе - надпіс: «15 КОПЪЕКЪ 1 ZŁOTY». Уздоўж канта надпіс: «ЧИСТАГО СЕРЕБРА 60 3/4 ДОЛИ».

Перададзена ў дар музею 5 снежня 1996 года.

 

810