"Ноч, калі папараць цвіце…"

Праграма літатаратурна-этнаграфічнага свята

“Ноч, калі папараць цвіце…”

 

Дата правядзення: 10 ліпеня 2021 г.

Час правядзення: 12.00 - 22.00

Месца правядзення: мемарыяльныя сядзібы Акінчыцы, Альбуць, Смольня (Стаўбцоўскі раён, Мінскай вобласці)

 

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВА:

12.00 – выезд з г. Мінска ад Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5)

 

14.00 – экскурсія на мемарыяльнай сядзібе Акінчыцы

Акінчыцы – не проста адна з вех на жыццёвым і творчым шляху песняра беларускай літаратуры Якуба Коласа. Гэта – яго калыска, тая самая маленькая радзіма, якая і падарыла нам будучага класіка ў далёкім 1882 годзе. Няхай яго сям'я і пражыла тут усяго чатыры месяца, і няхай вёскі як такой ужо няма – яна стала ўскраінай горада Стаўбцы, але памяць пра гэту гістарычную падзею жыве і ўшанавана ў дзейным філіяле музея, што знаходзіцца ў Акінчыцах.

 

15.00 - экскурсія на мемарыяльнай сядзібе Альбуць + частаванне-дэгустацыя гарбаты з лекавых зелак на інтарактыўнай экспазіцыі “Хатка знахаркі”

У адноўленай хаце створана літаратурна-мемарыяльная экспазіцыя па матывах паэмы «Новая зямля». У створанай экспазіцыі фотаздымкі прататыпаў герояў паэмы, рукапісы, выданні паэмы розных гадоў, прадметы побыту сялян ХІХ-ХХ ст. Як працяг каментару да паэмы «Новая зямля» – выстаўка "Пчалярства і рыбалоўства», размешчаная ў адноўленым гумне. Тут можна ўбачыць рэдкія на сённяшні дзень прылады пчалярства і рыбалоўства, якімі, не выключана, мог карыстацца і дзядзька Антось.

 

16.00 – пачатак літаратурна-этнаграфічнага свята на сядзібе Смольня

На сядзібе размешчана выстава майстроў народнага мастацтва,фудкорты.

На працягу ўсяго свята для гасцей выступаюць калектывы мастацкай самадзейнасці г. Стоўбцы.

  • Экскурсія па мемарыяльнай сядзібе філіяла музея Якуба Коласа.
  • Забаўляльная праграма і майстар-класы:

Выраб лялек-абярэгаў

Роспіс экаторбы

Настольная гульня “Жыцццё па Коласу”

Традыцыйныя беларускія гульні (прысценак, арлянка, чу)

18.00 – пошук папараць – кветкі

Уначы ў лясным гушчары зацвіце папараць-кветка. Лічыцца, што чароўны, яркі свет, якім літаральна на некалькі імгненняў успыхвае папараць-кветка, сыходзіць на яе ад бога грому і маланкі Перуна.

 

19.00 – Свята агню на турбазе “Высокі бераг”

Рытуальнае запальванне вогнішча, песні і карагоды ля яго.

Варажба з вянкамі, раслінамі.

Спальванне кола – сімвала сонца.

20.00 – ад’езд у Мінск

Сардэчна запрашаем!

Замаўляйце ўдзел па тэлефоне 270-17-02.

927