Новая кніга пра Дзятлаўскі край

Незвычайнае даследаванне пра Дзятлаўскі край Георгія Роя

Першага ліпеня ў Дзятлаўскі краязнаўчы музей завітаў протаіерэй Георгій Рой. Нядаўна ён выдаў кнігу "Накрышкі. Летапіс Барыса-Глебскай царквы і краю", над якой працаваў каля 15 гадоў.

Ужо пры беглым праглядзе выдання можна зрабіць вывад пра тое, што аўтарам зроблена тытанічная праца - праследжваецца не толькі гісторыя царквы, але і лёсы святароў, навакольных вёсак, роду Стравінскіх, якія валадарылі накрышскімі землямі. Асноўная частка матэрыялаў пацвярджаецца дакументальна. Кніга расказвае не толькі пра накрышскі прыход, яна ахоплівае вялізны пласт гісторыі прынёманскага краю.

Георгій Рой падпісаў экзэмпляр кнігі ў дар Дзятлаўскаму музею, а таксама пакінуў невялікую колькасць кніг для тых, што жадае набыць выданне для ўласнай бібліятэкі.

Хочацца ад імя ўсіх дзятлаўчан выказаць велізарную падзяку аўтару за яго бясцэнную працу.

Алена Абрамчык, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

780