Купальскія традыцыі

У нас  етый празнік называлі Іван Купала. Дзяўчата днём сабіралі палявыя цвяты, плялі вянкі, вязалі ў пучкі. Рабята загатаўлювалі жэрдзі. На канец жэрдзі навязувалі трапку, замочаную ў смалу. Послі захада сонца ўсе гуртам ішлі на выган за сяло. Ішлі з запалянымі квачкамі. На выгане распалювалі касцёр і перапрыгувалі чараз яго каждый па тры разы. Чараз касцёр перакідалі цвяты. Етыя цвяты шчыталіся лячэбнымі. Імі заварувалі чай. Плялі вянкі і послі захада сонца насілі на кладбішча і ўсім сваім сроднікам вешалі на красты. А вярталіся дадому і спявалі: "Правядзем русалачку да броду, а самі вяртаемся дадому".

<...>

Было народнае павер'е: шоб скаціна не баялася ўрокаў, то ў варота затыкалі крапіву. Казалі, што лятаюць ведзьмы.

Шукалі кветку папараць. Хто яе знаходзіў, той шчасце знаходзіў. Дзяўчаты пераадзяваліся ў  русалак, распускалі косы, надзявалі белую адзёжу і пускалі вянкі на воду. Варажылі: чый вянок утоне, той замуж не выйдзя ў наступны год. А чый паплыве, то выйдзя замуж. Глядзелі, у які бок паплыў, там і мужа сабе дзяўчына знойдзя. На вянок шчэ свавілі запаленую свечку.

Запісана ў в. Малажын Брагінскага р-на

ад Калясан Лідзіі Нікіфараўны, 1940 г.н.

студэнткай Харко В.

 

© Народная духоўная культура Брагіншчыны: фальклорна-этнагр. зб.  / склад.: В.С. Новак, У.І Коваль / навук. рэцензенты: А.У. Марозаў, А.С. Ліс. - Гомель: Белдрук, 2007. - 240 с.: іл.

964