510 год з надання Наваградку Магдэбургскага права

Роўна 510 год назад – 26 ліпеня 1511 года – на сойме ў Берасці вялікі князь Жыгімонт Стары даў Наваградку прывілей на магдэбургскае права.

З гэтай нагоды Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей ладзіць экскурсію па МАГДЭБУРГСКАМУ НАВАГРАДКУ. Экскурсанты пазнаёмяцца з перыядам, калі слаўны горад Наваградак атрымаў магдэбургскае права, дазнаюцца пра наваградскую ратушу, гербы, а таксама пачуюць колькі легенд, звязаных з гэтым перыядам.

Удзельнікаў экскурсіі чакае маленькі сюрпрыз)

Дата правядзення экскурсіі: 23 ліпеня, пачатак а 18.00.

Месца збору: Музей міні макетаў пад адкрытым небам.

Кошт: бясплатна.

Запісацца на экскурсію можна па тэлефоне: 8 (01597) 45908.

Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!

791