Цікавы прадмет з фондаў музея - кніга 1744 года

У Доме-музеі Адама Міцкевіча найбольшая па колькасці музейных прадметаў калекцыя “Кнігі” мае падкалекцыю “Старадрукі”, у якой налічваецца 120 адзінак. У фондах музея самая старая па часе кніга датуецца 1744 годам. Яна на лацінскай мове.
“Rudimenta Historica, Sive Brevis, facilisque Methodus Juventutem Orthodoxam notitia Hiftorica imbuendi, Pro Gymnafiis Societatis Jesu in Bohemia Provincia”
Authore Ejusdem Societatis Sacerdote
Opusculum Ptimum, Hiftoria Biblica”
Wratislavia
Typis Academicis Collegii Societatis Jesu.

Пераклад на беларускую мову:
“Пачаткі гісторыі, або Кароткі і лёгкі спосаб навучання гісторыі прававернай моладзі, для гімназій Таварыства Іісуса правінцыі Багеміі”.
Аўтар – святар гэтага самага Таварыства
Кніга першая, Біблейская гісторыя
Вроцлаў: друкарня калегіюма Таварыства Іісуса.

Кніга набыта ў жыхара г.Вільнюс у лютым 1976 г.

747