510 год Магдэбургскаму праву

26 ліпеня 1511 года на сойме ў Берасці вялікі князь Жыгімонт Стары даў Навагрудку прывілей на Магдэбургскае права – статус вольнага горада з правам на самакіраванне.

З гэтай нагоды 23 ліпеня адбылася пешаходная экскурсія. Суправаджаў экскурсію вялікі князь літоўскі Міндоўг :) Разам з ім экскурсанты наведалі месцы, звязаныя з магдэбургскім правам.

Усім вялікі дзякуй і мы заўсёды чакаем на Вас у нашым музеі!

736