Невядомы Наваградак. Брукаванка

Шаноўнае спадарства,

Сёння распавядзем Вам пра такую рэч, як брукаванка. Раней, брукаванку можна было пабачыць шмат у якіх гарадах і мястэчках, у тым ліку і ў Наваградку (успомніце фотаздымкі брукаванай Рыначнай плошчы Наваградка). Былі ў Наваградку і цэлыя брукаваныя вуліцы. Зараз, канешне, такога цуда не пабачыць у цэнтры горада.

vulica_yaureyskaya._pach._hh_st

pashtovaja

Але на ўскрайку Наваградка, дзе Мітраполь пераходзіць у Грабнікі, яшчэ засталася цэлая брукаваная вуліца – Лідская. Вечарамі мясцовыя (у асноўным жыхары Мітраполі, Барскага сяла і Хлебазавода) выходзяць сюды на праменад са сваімі чатырохлапымі сябрамі, а таксама займаюцца спортам. Так шпацыруючы па брукаванцы можна выйсці да ветрапарку – яшчэ аднаго цікавага месца ў Наваградку.

IMG_20210727_210136

Як кажуць мясцовыя пра гэту брукаванку – «гэта старая лідская дарога». І сапраўды, гэта парэшткі старога тракту, што вёў на Ліду. А паралельна яму ідзе сучасная шаша, што злучае нашыя гарады. Колькі год гэтай брукаванцы? Можна толькі здагадвацца.

IMG_20210727_211715

Што важна зараз, дык гэта тое, што брукаванка яшчэ "жыве" ў Наваградку.

1166