Цікавы прадмет з фондаў музея - "Паэзія Адама Міцкевіча". Т.2. - 1823 г.

Сярод  розных выданняў  твораў Адама Міцкевіча, безумоўна, найбольшую каштоўнасць уяўляюць кнігі, якія ўбачылі свет яшчэ пры жыцці паэта. У фондах музея налічваецца 9 прыжыццёвых выданняў паэта. 

Першы зборнік твораў Міцкевіча быў выдадзены ў Вільні ў 1822 годзе. У 1823 годзе, таксама ў Вільні, выходзіць з друку другі зборнік твораў нашага знакамітага земляка, выдадзены ў друкарні Юзафа Завадскага. У гэты зборнік увайшлі паэма “Гражына”, ІІ і IV часткі драматычнай паэмы “Дзяды”.

Адзін з экзэмпляраў гэтага выдання  знаходзіцца ў фондах Дома-музея.

Перадаў кнігу ў дар музею ў сакавіку 1997 года жыхар Навагрудка Малюжэнец Міхаіл Сямёнавіч.

Па фармаце гэта невялікая кніжачка. Верхняя вокладка адсутнічае, ніжняя - цёмна-чырвонага колеру, аздобленая раслінным узорам. На карашку, які моцна пашкоджаны, можна ўбачыць нумар тома – лічба “2” і назву кнігі – “Poezye Adama Mickiewicza”.

1055