Ваколіцы Наваградка. З гісторыі яўрэйскага Уселюба

Дзень добры, панства )

Сёння падкінем Вам трохі гумару.

Учора мы пісалі пра Уселюб. Зацягнула нас гэта мястэчка. Таму маленькая гісторыя з міжваеннага перыяду.

Як ужо адзначалася, Уселюб, як і ўся Наваградчына, раней было мульцікультурнае і мульцірэлігійнае мястэчка. Тут жылі і каталікі, і праваслаўныя, і іудэі; палякі, беларусы, «тутэйшыя» і жыды. І быў ва Уселюбе такі Абрамка. У мястэчку не было грамадскага транспарту, і таму, калі трэба было кудысь ехаць, усе ішлі да вышэй узгаданага Абрамка, які ў любы момант быў гатовы адвесці куды вы пажадаеце. Зімою вазіў на санях, а летам – на брычцы.

Але! Па суботам рэлігія забараняе яўрэям падарожнічаць, за выключэннем некаторых выпадкаў. Адзін з такіх выпадкаў – знаходжанне на вадзе, у моры. І кемлівы Абрамэк, не будзь ён прадстаўніком свайго прадпрымальнага народу, карыстаўся гэтым выняткам. Што ж ён уласна рабіў? Калі яму трэба было каго везці ў суботу, ён клаў пад сядзенне бутэльку з вадою, і атрымлівалася, што ён як быццам бы плыве на караблі :) І гэта не проста жарт, так было сапраўды. Лекар Вінцэнт Натканьскі (Wincent Natkański), які тады мешкаў ва Уселюбе, аднойчы ў суботу вырашыў спраўдзіць гэту інфармацыю. І аказалася, што сапраўды Абрамэк гэтак робіць.

*інфармацыя пададзена на падставе ўспамінаў лекара Вінцэнта Натканьскага

706