Перасоўная выстаўка «Літаратурнае сузор’е Ганцаўшчыны»

Да дзесятай гадавіны правядзення ў горадзе Ганцавічы рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства наш музей падрыхтаваў перасоўную выстаўку «Літаратурнае сузор’е Ганцаўшчыны». Яна знаёміць з багатай літаратурнай спадчынай нашага краю: Артур Бартэльс, Аляксандр Сержпутоўскі, Якуб Колас, Васіль Праскураў, Міхась Рудкоўскі, Іван Кірэйчык, Уладзімір Марук, Алесь Каско, Віктар Гардзей і шмат яшчэ з кім.

Выстаўка будзе працаваць на працягу жніўня-верасня ў розных установах горада Ганцавічы.

На нашым сайце прадстаўлены віртуальныя выстаўкі па тэме «Літаратурная Ганцаўшчына»:
- Іван Кірэйчык – паэт, пісьменнік, журналіст
- Васіль Праскураў. «На зямлі сярод людзей»
- Мікола Купрэеў: «О, як многа я хацеў Вам сказаць…»
- Міхась Рудкоўскі: «Не вечны чалавек, яго ж памкненні – вечныя!»

804