Асоба ў гісторыі. Рыгор Цамблак

Рыгор Цамблак - выдатны славянскі пісьменнік, культурны і царкоўна-рэлігійны дзеяч, жыццё якога было звязана з Навагрудчынай.

У 1409 годзе Цамблак наведаў Вялікае княства Літоўскае, звярнуў на сябе ўвагу як высокаадукаваны чалавек і таленавіты пісьменнік.

У пачатку 1414 года ў Новагародку быў скліканы з'езд праваслаўных іерархаў з мэтай абраць асобнага мітрапаліта. На гэтую пасаду вылучылі Рыгора Цамблака.

15 лістапада ў царкве прычыстай Багародзіцы, якая стаяла на Наваградскім замку, восем праваслаўных епіскапаў абралі яго мітрапалітам. Такім чынам быў зроблены падзел мітраполіі ўсяе Русі на дзве часткі: князь Вітаўт імкнуўся як мага больш аддзяліцца ад Масквы, каб праваслаўныя вернікі не падпарадкоўваліся іншай дзяржаве.

У 1416 годзе Цамблак перанёс сталіцу Кіеўскай метраполіі з Кіева ў Вільню. Аднак рэзідэнцыяй мітрапаліта заставаўся Навагародак.

Самыя знакамітыя творы Рыгора Цамблака - "Надмагільнае слова мітрапаліту Кіпрыяну", "Пахвальнае слова патрыярху Яўфімію".

721