Асоба ў гісторыі. Войдат Кейстутавіч

Сябры,

А мы працягваем рубрыку "Асоба ў гісторыі". Сення пазнаёмімся з Войдатам Кейстутавічам.

Ён з'яўляўся князём наваградскім, сыном князя трокскага Кейстута і ўнукам знакамітага князя Гедыміна, які перанёс сталіцу Вялікага княства Літоўскага з Наваградка ў Вільню.

Войдат двойчы ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах. Першы раз - у хроніцы Вігарда з Марбургу, дзе ён узначальваў гарнізон Ковенскага замку і абараняў яго ад крыжакоў тры тыдні ў красавіку 1362 года.

Другі раз Войдат згадваецца ў дакуменце, які выдаў Вітаўт у 1401 годзе. Па яго сведкам Войдат валодаў Наваградскім княствам разам са сваім братам Таўцівілам. Далейшы лёс Войдата невядомы і пакрыты шэрагам таямніц. І таму вучоныя да сённяшняга дня вядуць спрэчкі аб гэтай асобе. 

677