Цікавы прадмет з фондаў музея - "Паэзія Адама Міцкевіча". Т.3. - Познань. 1828 г.

У 1828 г. Адам Міцкевіч знаходзіцца ў Расійскай імперыі. Яго кнігі выдаюцца не толькі там, але і ў Польшчы і Францыі.

У Познані ў 1828 годзе выходзіць трэці том паэзіі Адама Міцкевіча, у які  ўвайшлі розныя вершы:  “Do Joachima  Lelewela” (“Да Іяхіма Лялевеля”), “Oda do młodości” (“Ода да маладосці”), “ Do M…” (Да М…”) і іншыя.

Адзін з экзэмпляраў захоўваецца і ў Доме-музеі.  У 1994 годзе гэты экзэмпляр кнігі быў атрыманы ў дар ад удзельнікаў канферэнцыі “Спатканне над Свіцяззю”.

Гэта выданне даволі цікавае. Па-першае, яно невялікага памеру – 9,5х 12,5 см, так званы “кішэнны экзэпляр”. Кніга з залатым абрэзам. Вокладка з кардону жоўтага колеру. На карашку цісненне залатой фальгой - назва кнігі. Цікавасць выклікае і мастацкае афармленне фарзаца – ён рознакаляровы з абстрактным малюнкам. На контртытуле зроблены рукапісны надпіс на польскай мове ўласніка дадзенага экзэмпляра “M.Pawłouwski”. На тытульным лісце, акрамя назвы выдання, імя і прозвішча аўтара, месца і года выдання, маецца надпіс: “Własność autora”. Адметнай асаблівасцю гэта экзэмпляра з’яўляецца яшчэ і ўкладыш з нотамі  кампазітара  Кáраля Ліпінскага на верш Адама Міцкевіча “Spiew do Niemna” (“Песня да Нёмана”).

739