З Днём ведаў!

У дзень ведаў Навагрудскі краязнаўчы музей наведалі вучні 3 і 4 класаў. Дзеці даведаліся пра побыт і жыллё сялян Беларусі напрыканцы 19 – пачатку 20 стст., дзеці дазналіся, хто такія рыцары і пра рыцараў-абаронцаў Наваградскага замка, даведаліся пра Наваградскі замак, авеяны легендамі. Кожны вучань меў магчымасць размаляваць свайго рыцара, князёўну альбо Наваградскі замак.

Усім вялікі дзякуй за візіт! Са святам ведаў шаноўныя настаўнікі, вучні і іх бацькі! З Днём ведаў!

680