Музей запрашае!

Шаноўныя настаўнікі школ Дзятлаўскага раёна, Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей прапануе цыкл тэматычных экскурсій, лекцый, музейных урокаў, заняткаў і квэстаў на 2021-2022 навучальны год.                                             

  1. Аглядная экскурсія па экспазіцыі музея.

                                         ТЭМАТЫЧНЫЯ ЭКСКУРСІІ

  1. Жыццё беларускага народа ў перыяд Буржуазнай Польшчы на тэрыторыі Заходняй Беларусі і на Дзятлаўшчыне ў 20-30-я гады 20 стагоддзя. Асоба Ігната Дварчаніна (для дарослых і вучняў 8-11 класаў).
  2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне. Абарончыя баі. Ваенныя трагедыі дзятлаўскай зямлі (для дарослых і вучняў 5-11 класаў).
  3. Маштабнасць партызанскага руху на Дзятлаўшчыне. Шматнацыянальны склад партызанскіх атрадаў (для дарослых і вучняў 5-11 класаў).
  4. Вызваленне Дзятлаўшчыны. Нашы землякі – героі вайны. “Начныя ведзьмы” на Дзятлаўшчыне (для дарослых і вучняў 5-11 класаў).
  5. Першыя пасляваенныя гады на Дзятлаўшчыне. Станаўленне калгасаў (для дарослых і вучняў 5-11 класаў).
  6. Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі – наш знакаміты зямляк (для дарослых і вучняў 3-11 класаў).

                                               ЛЕКЦЫІ

  1. Мастакі малой радзімы.
  2. Знакамітыя спартсмены дзятлаўскай зямлі.
  3. Педагагічны гонар Дзятлаўшчыны.
  4. Знакамітыя літаратары Дзятлаўшчыны.
  5. Знакамітыя навукоўцы – нашы землякі.
  6. Жыццё яўрэйскай абшчыны Дзятлава, Халакост на Дзятлаўшчыне.
  7. Трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне.

                              ЗАНЯТКІ І МУЗЕЙНЫЯ ЎРОКІ

  1. Канстытуцыя – асноўны закон Рэспублікі Беларусь (8-11 класы).
  2. Мая радзіма – Дзятлаўшчына (3-6 класы).
  3. Уладальнікі Дзятлава (5-11 класы).
  4. Гісторыя канфесій на Дзятлаўшчыне (8-11 класы).
  5. Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны (5-11 класы).
  6. Дзятлава ў барацьбе за свабоду і волю (5-11 класы).
  7. Партызанскі рух на Дзятлаўшчыне з выкарыстаннем мастацкіх палотнаў экспазіцыі (5-11 класы).
  8. Лён, лянок, залацісты мой лянок (выхаванцы дзіцячага садка, вучні пачатковых класаў).
  9. Запрашае медны самавар (выхаванцы дзіцячага садка, вучні пачатковых класаў).
  10.  Вярба, вярба, вербачка, залатая галіначка (выхаванцы дзіцячага садка, вучні пачатковых класаў).
  11. Поры года на палотнай землякоў (выхаванцы дзіцячага садка, вучні пачатковых класаў).
  12.  Святочны дзень – Святы Вялікдзень (выхаванцы дзіцячага садка, вучні пачатковых класаў).

                                         КВЭСТЫ

  1. У пошуках скарбаў Радзівілаў (дарослыя, вучні 5-11 класаў).
  2. Партызанскімі шляхамі (вучні 5-11 класаў).
  3. Таямніцы музейных прадметаў (вучні 3-11 класаў).
  4. Родны свой край любі і ведай! (вучні 5-11 класаў).

                             АБАНЕМЕНТ

                                       5 клас

  1. Дзятлава – легенды і гісторыя назвы.
  2. Рамёствы нашых продкаў-дзятлаўчан.
  3. Славутыя людзі дзятлаўскай зямлі.
  4. Дзятлаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
  5. Дзятлава сёння – знакавыя мясціны горада.
721