Этнаграфічная выстаўка з фондаў музея ў музейным дворыку Івянецкага музея традыцыйнай культуры.

Некалькі апошніх дзён жніўня і першыя дні верасня 2021 г. у музейным дворыку госці маглі пазнаёміцца з народным мастацтвам івянецкага краю. Тканыя вырабы (посцілкі, абрусы, ручнікі і паясы), керамічны посуд, шыяны, прылады працы, драўляная скульптура і лялькі – абярэгі прадстаўлены для тых, хто проста праходзіў побач і для тых, хто адмыслова наведаў музей.

Асабліва такія выстаўкі падабаюцца  малодшым школькікам і дашкольнікам! Для іх гэта не толькі пазнавальна, але і нагода прагуляцца і правесці час з сябрамі.

А талісман музея кот Фэля, які прысутнічаў на кожнай выставе  ўнёс элемент цікавосткі.

780