Асоба ў гісторыі. Фёдар Іванавіч Скумін-Тышкевіч

Знакамітым ураджэнцам Наваградка з'яўляецца Фёдар Іванавіч Скумін-Тышкевіч.

Ён займаў шэраг пасадаў за сваё жыццё: падскарбі літоўскі з 1576 года, пісар літоўскі, ваявода наваградскі (1590-1618 гады), стараста гарадзенскі і браслаўскі і гэтак далей.

У 1578 годзе Скумін-Тышкевіч узначальваў пасольства да рускага цара Івана IV па пытанню міра падчас Лівонскай вайны. З 1584 года Скумін-Тышкевіч пачынае чаканіць манету з гербам свайго роду.

Фёдар Іванавіч таксама быў праціўнікам Берасцейкай уніі, але каб зберагчы сваё становішча ў краіне, перайшоў да ўніяцтва.

Акрамя палітычных спраў, Скумін-Тышкевіч займаўся мецэнацтвам.

764