Запрашаем у свет кнігі!

Сёння ў Музей беларускага кнігадрукавання на музейна-педагагічныя заняткі завіталі выхаванцы полацкага дзіцячага сада №14.

Падчас наведвання музея дзеці даведаліся шмат новага пра такі важны прадмет, як кніга. Пры гэтым яны пазнаёміліся з працэсам стварэння сучаснай і старажытнай паперы, удзялілі ўвагу самым вялікім і самым маленькім выданням з нашых фондаў, наведалі рукапісную майстэрню, а потым друкарню часоў Францыска Скарыны. І нарэшце завіталі ў Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага, дзе хлопчыкаў і дзяўчынак чакала выстава лепшых дзіцячых кніг.

Дзеці з ахвотай удзельнічалі ў розных гульнях, падчас якіх праверылі не толькі свае веды, але і інтуіцыю, даведаліся шмат новага і цікавага, а галоўнае, прыйшлі да высновы, што кніга — гэта сапраўдны сябра, з якім можна весела правесці цэлы дзень.

719