Дзень адчыненых дзвярэй

Спадарства,

26 верасня, у 78-ю гадавіну ўцёкаў вязняў з Навагрудскага гета (на былой вуліцы Карэліцкай) у Музеі Яўрэйскага Супраціўлення (вул. Мінская 68 / 5) з 14.00 да 16.00 пройдзе дзень адчыненых дзвярэй. Уваход у экспазіцыю вольны для ветэранаў ВАВ, вязняў гета і малалетніх вязняў канцлагераў, остэрбайтэраў.

Усе жадаючыя змогуць пазнаёміцца з гісторыяй самага паспяховага ўцёка з гета ў акупаванай нацыстамі Еўропе.

У мінулым годзе музей разам з валанцёрамі, сярод якіх былі і школьнікі, мералі даўжыню тунэля, размяшчалі камяні, малявалі разметку... Сумеснымі намаганнямі было ўстаноўлена, што даўжыня тунэля складала 200 метраў.

У гэты раз мы ізноў запрашаем усіх добраахвотнікаў далучыцца да талакі, каб аднавіць і падправіць разметку.

Будзем радыя бачыць усіх жадаючых!

107