Да дня народнага адзінства

Шэраг мерапрыемстваў прайшло ў ДУ "Івянецкі музей традыцыйнай культуры" напярэдадні Дня народнага адзінства.

16 верасня 2021 г.для некалькіх класаў Івянецкай сярэдняй школы праведзены класныя гадзіны па тэме "Івянец ў міжваенны перыяд", дзе на матэрыялах з фондаў музея расказвалі пра жыццё івянчан з 1921 да 1939 гг. і пра перыяд з 1939 да 1941 гг.

Для дзяцей з івянецкага дзіцячага садка была праведзена гутарка пра малую радзіму і майстар - клас па лепцы з гліны. Дзеці ляпілі каласок, як сімвал жыцця і хлеба. 

17 верасня 2021 г. адбыўся круглы стол, на якім прысутнічалі выкладчыкі і вучні Івянецкай школы мастацтваў імя К.І.Паплаўскага. Гутарка ішла пра новае свята, Дзень народнага адзінства.

126