Прайшоў майстар-клас па роспісе сумак-шопераў

Майстар-клас па роспісе сумак-шопераў – гэта займальны занятак, які не пакіне абыякавым ні дзяцей, ні дарослых. Майстар Таццяна Ушакова навучыла ўдзельнікаў мерапрыемства асноўным тэхнікам роспісу тэкстыльных паверхняў і дапамагла стварыць арыгінальны дызайн сумкі ў стылі “маляванка”.

Кожны ўдзельнік зрабіў выдатны падарунак сабе ці блізкаму чалавеку, распісаўшы сумку-шопер фарбамі. Роспіс тканіны сваімі рукамі – гэта заўсёды вясёлы і цікавы вопыт.

824