Добры дзень, музей!

На працягу першых тыдняў верасня ў Краязнаўчым музеі Полацка праходзілі музейна-педагагічныя заняткі «Добры дзень, музей!». Іх наведалі навучэнцы 2-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №18 імя Еўфрасінні Полацкай г. Полацка», і ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Полацка». У ходзе заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб тым, дзе і калі з'явіліся першыя музеі, што такое «музейная» мова і як прадметы навакольнага свету становяцца экспанатамі. А правядзенне ў канцы заняткаў інтэрактыўнай гульні «Ствары свой музей» выклікала ў другакласнікаў дадатковыя пазітыўныя эмоцыі.

758